Нарэшце, сусветна знакамiтая Пунцовая кнiга Заходняга Краю, вядомая пад назвай `Хобiт, або Вандроука туды i назад`, з`явiлася на беларускай мове. Частка 1. НЕЧАКАНАЯ ВЕЧАРЫНКА (пачатак) Была у зямлi дзiрка, але ж не проста дзiрка, а нара, i жыу у ёй хобiт. I была гэта не сырая, цёмная ды брудная нара, дзе са сцен тырчаць чарвякi ды патыхае цвiллю, i не сухая зямлянка, дзе сыплецца пясок, няма на што сесцi ды няма чаго з``есцi, а нара хобiта, а значыць - нара утульная i вельмi добра уладкаваная. Дзверы у нару былi круглыя, як iлюмiнатар, пафарбаваныя у зялёны колер, з блiскучай меднай ручкай у самай сярэдзiне. Адчынялiся дзверы у доугую, падобную да тунеля залю, вельмi зручную залю, нядымную ды прасторную, з шаляванымi сценамi, з паркетам i дыванамi на падлозе, з палiраванымi крэсламi i безлiччу цвiчкоу для капелюшоу ды палiто - хобiт любiу гасцей. Заля-тунель вiлася i вiлася, iдучы у глыб пагорка - Стромы, як яго называлi людзi на шмат вёрстау навокал. I было у гэтым тунелi мноства маленькiх круглых дзверак, спачатку з аднаго боку, потым з другога. Хобiту не падабалася падымацца ды спускацца па лесвiцах, i таму усё было амаль на адным узроунi: спальнi, прыбiральнi, каморы, кладоукi для ежы (вялiкая колькасць!), шафы (хобiт меу цэлыя пакоi для адзення), кухнi i гасцёунi, усё пад бокам, блiзка. Найлепшыя пакоi былi леваруч ад уваходу. Толькi яны мелi невялiкiя круглыя вокны, што паглядалi на сад, i за iм на схiле пагорка - луг да ракi.
Вся аннотация