галоўная  >  прыдзвінскі край  >  УШАЦКІ РАЁН  >  вядомыя ўраджэнцы краю > пісьменнікі, паэты, літаратары >  

 

Варатынская Галіна Аляксандраўна нарадзілася 21 студзеня 1953 года ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1970 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Старшакласніцай стала пісаць вершы, публікаваць іх у раённай газеце. У1980 годзе скончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт. 3 1972 да 1974 года была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. 3 1974 года працуе ва ўшацкай раённай газеце «Патрыёт».

Піша вершы, з года ў год удасканальвае сваё майстэрства. У 1995 годзе ў «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшаў зборнік яе вершаў «3 будзённасці ўзляцець...». У 1996 годзе адбылася прэзентацыя кнігі  ва Ушацкай ЦРБ імя Е.Я. Лось.

Г.А. Варатынская піша вершы, прысвячаючы сваёй малой радзіме – Ушаччыне:

 

«І глыбінна, і мудра, і шчыра

Над Ушачамі восень плыве

У журавоў на абветраных крылах,

Абвяшчаючы волю журбе.

Дакрануся паглядам да птушак,

Кіну лёгкі свой сум з-пад рукі

Гэта нашы адчайныя душы

Над Радзімай выводзяць кругі».

 

З'яўляецца старшынёй раённай Рады рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», узначальвае літаратурнае аб'яднанне пры ўшацкай раённай газеце, а таксама клуб творчых сустрэч пры Ушацкім раённым Доме культуры.

  

 Літаратура

1. Варатынская Галіна Аляксандраўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.,  2003. – С. 550.

2. Варатынская Галіна // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 24-25.

3. Канапелька, А. Галіна Варатынская / А. Канапелька // Народнае слова. – 2001. – 14 жн.


4. Сіўко, Ф. “Галінка з дрэва спадчыннай Ушаччыны” / Ф. Сіўко // Народнае слова. – 2003. – 8 лют.

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net