галоўная  >  прыдзвінскі край  >  УШАЦКІ РАЁН  >  вядомыя ўраджэнцы краю > пісьменнікі, паэты, літаратары >    

 

Пшчолка Аляксандр Раманавіч  (псеўданім Белорусс, А. Крицкий), празаік, публіцыст, этнограф. Нарадзіўся ў 1869 г. у в. Чарсцвяды ў сям’і дзяка. Закончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1890). Служыў у Маркавым манастыры (1890г., Віцебск). Працаваў у сельскагаспадарчай школе, дзе выкладаў агародніцтва і садоўніцтва, народным настаўнікам у Арэхаўскай школе, выкладчыкам у лясным тэхнікуме. З 1907 г. у акруговым судзе г. Вільня, міравым суддзёй у Себежы, адвакатам пры Полацкім губернскім судзе ў г. п. Старая Таропа Калінінскай воласці. Друкаваўся з 1898 г. у «Витебских губернских ведомостях», пазней у газетах “Сельский вестник”, “Минское слово”, “Белорусская жизнь” і інш.

Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў.

У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны (“Дзяды”, “Мікітавы хаўтуры”, “Зажынкі і абжынкі”, “Беларускія святы”).

Пад яго рэдакцыяй выдадзена паэма “Тарас на Парнасе”.

Памёр у 1943 годзе.

 

Літаратура

1. Дарафееў, А.М. Гарадоцкая старонка з жыцця пісьменніка А. Пшолкі // Памяць : Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 285 – 286.

2. Пшчолка Аляксандр Раманавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.,  2003. – С. 59 – 60.


3. Януш, І. Захавальнікі спадчыны / І. Януш  // Лепельскі край. -  2003. – 15 ліп. 

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net