| |
ПракаповіЧ
Ігар Міхайлавіч,
беларускі
пісьменнік. Нарадзіўся 09.12.1960 г. у г. Паставы. Маленства
правёў у родным горадзе, але часта, асабліва ўлетку, наведваў
Мядзельшчыну, Нарачанскі край — радзіму бацькоў. Закончыў
геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта
(1985). Працаваў настаўнікам у Апідамскай васьмігадовай школе,
старшынёй Палескага сельскага Савета. 3 1986 г. настаўнік
геаграфіі СШ № 1 г. Паставы. Займаецца літаратурай,
краязнаўствам, турызмам, педагогікай.
У 1994 г.
прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Працуе пераважна ў жанры
паэзіі. Першая публікацыя (вершы «Няўтульная асенняя пара», «Гарыць
агнём мой даўні лёс...», «I
зноў настане дзень...») з'явілася ў пастаўскай раённай газеце «Звязда»
13 снежня 1986 г. Выдаў зборнікі вершаў: «Рэха малітваў» (1993),
«Намагнічаны космас» (1996), «Шляхі наканаванага бязмежжа»
(1999). За кнігу паэзіі «Рэха малітваў» атрымаў званне лаўрэата
прэміі часопіса «Маладосць». Працуе таксама ў жанрах прозы,
драматургіі, займаецца перакладамі. Аўтар шэрагу артыкулаў па
гісторыі, тапаніміцы, культуры раёна («Старажытная гісторыя
Пастаўшчыны», «Пастаўская воласць у сярэдзіне
XIX
стагоддзя», «Забыты шлях», «Што ў назве?», «3 роду фундатараў і
мецэнатаў» і інш.). Адкрыў месца старажытнага паселішча каля
возера Саранчаны і курганны могільнік каля в. Міхаліна.
Аўтар шэрагу
вучэбных праграм, некалькіх навукова-педагагічных прац, у т.л. «Сістэма
школьнага краязнаўства», «Методыка вывучэння роднага краю», «Геаграфічныя
назвы мацерыкоў». Аўтар краязнаўчых кніг «Фізічная геаграфія
Пастаўскага раёна» (1994), «Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і
азёр Пастаўскага раёна» (2000).
Літаратура
1. Заяц,
І. Дарога ў краіну краязнаўства / І. Заяц // Краязнаўчая
газета. – 2005. – № 48 (снежань). – С.
3.
2.
Гірвель, В. Верш–споведзь і верш–песня... / В. Гірвель // Народнае
слова. – 2006. – 1 жн. – С. 4.
3.
Пракаповіч Ігар // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд.
Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 59–63.
4.
Пракаповіч Ігар Міхайлавіч // Памяць :
гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. :
Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 521–522.
5.
Шпакоўская, Г. Калі радзіма натхняе / Г. Шпакоўская // Народнае
слова. – 2008. – 4 студз. – С. 9.
|