галоўная  >  прыдзвінскі край  >  браслаўскі раён  >  вядомыя ўраджэнцы краю  > пісьменнікі, паэты, літаратары >  

 

Паводле адной з версій вядомага гісторыка А. Зіміна, з Браслаўшчыны мог паходзіць пісьменнік, публіцыст ХVІ ст. ПЕРАСВЕТАЎ Іван. Месцам яго нараджэння называецца вёска Плюсы, якая ў старажытныя часы мела назву Перасвеціца. І. Перасветаў напачатку сваёй кар’еры быў прафесійным ваенным у Вялікім княстве Літоўскім. У канцы 30 гадоў ХVІ ст. ён апынуўся ў Маскоўскім княстве, пры двары Івана ІV. У сваіх сачыненнях І. Перасветаў выкладаў погляды на дзяржаўную ўладу, на рэформу ў войску. Яго погляды аказалі значны ўплыў на грамадскае і палітычнае жыццё Маскоўскай дзяржавы.

 

аб жыцці і творчасці

1. Зимин, А.А. И.С. Пересветов и его современники : очерки по истории русской общественно-политической мысли середины XVI века / А.А. Зимин. – М., 1958. – 495 с.

2. Перасветаў Іван Сямёнавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэд. Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мн., 1995. – С. 275.


 

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net