Палітыка Дзмітрый Антонавіч
нарадзіўся 15 мая 1915 года ў в. Гарывец Чашніцкага раёна
Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Мінскім і Лепельскім педагагічных тэхнікумах
(1930-1932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Копцевічы.
У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага
педінстытута. Працаваў у літаратурным кабінеце гэтага
інстытута, у Полацкім педвучылішчы. Служыў у Чырвонай Арміі
(1936-1937). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім
педвучылішчы (1937-1941), у педінстытуце (1944-1945), быў на
педагагічнай рабоце ў Башкірскай АССР (1941-1944). У 1950 г.
скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1950 г.
загадваў кафедрай рускай і беларускай мовы і літаратуры
Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП Беларусі. Кандыдат
філалагічных навук, дацэнт.
Памёр 18.04.1965 г.
Дебютаваў вершамі ў 1932 г. З 1946 г. пачаў выступаць як
крытык. Выйшлі брашуры “О
значении советской литературы в коммунистическом воспитании
трудящихся”
(1952), “Великий
русский писатель-сатирик М.Е.
Салтыков-Щедрин”
(1955) і “Беларуская пасляваенная проза” (1958),
літаратуразнаўчыя працы “Янка Купала – перакладчык” (1959),
“Роман
И.А.
Гончарова
“Обрыв”
(1962) і зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Сляды
часу” (1967).
аб жыцці і творчасці дзмітрыя палітыкі
1. Дзмітрый Палітыка // Беларускія пісьменнікі (1917
– 1990) : даведнік / склад. А.К. Гарадзецкі. – Мн., 1994. –
С. 414.
2. Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Беларуская
энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. –
Мн., 2001. – Т. 12. – С. 9.
3. Палітыка Дзмітрый // Беларускія пісьменнікі :
біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А.В.
Мальдзіса. – Мн., 1994. – Т. 4. – С. 437.
4. Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Памяць :
гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал.
М.Ц. Дробыш [і інш.]. – Мн., 1997. – С. 454.
5. Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Энцыклапедыя
літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П.
Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 4. – С. 155-156.