Хадкевіч
Тарас Канстанцінавіч
нарадзіўся 07.03.(23.02)1912 г. у в. Шайцерава ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927–1929), у
Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931–1933).
Працаваў у газетах “Чырвоная Полаччына” (1929–1931),
“Чырвоная змена” (1933–1934), “Звязда” (1936–1941). У час
Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў
удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня
1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у
інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі.
Тройчы ўцякаў з палону.
Працуючы ў газеце “Звязда” напісаў аповесць “Братэрства”,
потым выйшаў працяг – аповесць “Рэха ў гарах”. Пазней, у
пачатку 50-х гадоў, на паліцах кніжных магазінаў з’явілася
новая кніга пісьменніка – раман “Даль палявая”. Вынікам
плённай творчай работы Тараса Хадкевіча стаў раман “Песня
Дзвіны” пра будаўніцтва новага горада на Дзвіне. Шмат пісаў
для дзяцей: кнігі “За сінім лесам”, “На новым месцы”,
“Спеюць яблыкі”, “Жыла-была
казка”. За літаратурную і грамадскую дзейнасць Тарас
Хадкевіч узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга,
“Знак Пашаны”, многімі медалямі. Яму прысвоена ганаровае
званне “Заслужанага работніка культуры Беларусі”. Памёр
14.08.1975 года.
Літаратура
1.
Есакаў, А.
Такі быў Тарас Хадкевіч / А. Есакаў // Літаратура і
мастацтва. – 1979. – 6 ліп. – С. 4.
2.
Собаль, В.
На пульсе сучаснасці / В. Собаль // Віцебскі рабочы. – 1972.
– 8 сак. – С. 3.
3.
Хадкевіч Тарас
// Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.
/ рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1995. – Т. 6. –
С. 158–164.