|
Беляжэнка Барыс Паўлавіч
нарадзіўся 5
чэрвеня 1937 года ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна ў сям’і
служачага.
Пасля
заканчэння Бешанковіцкай СШ № 1 працаваў старшым піянерважатым
Навікоўскай сярэдняй школы (Шумілінскі раён), інструктарам
Бешанковіцкага Дома піянераў і школьнікаў (1955–1957).
Служыў на
Балтыйскім ваенна-марскім флоце (1957–1958). Пасля настаўнічаў у
Чаўнышкаўскай НСШ, быў дырэктарам Бешанковіцкага раённага Дома
піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай раённай
газеты “Зара”, сакратаром партарганізацыі, намеснікам старшыні
калгаса “Герой працы”, інструктарам Бешанковіцкага райкама
партыі, дырэктарам Пуськаўскай васьмігодкі (Чашніцкі раён).
У 1965 годзе
скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Загадваў
Чашніцкім райана (1965–1967), працаваў намеснікам старшыні
Чашніцкага райвыканкама (1967–1968). Скончыў Мінскую ВПШ (1968–1970). З 1970 года – інструктар, лектар, загадчык сектара
друку, тэлебачання і радыё Віцебскага АК КПБ.
У 1980–1986 гадах – загадчык аддзела пісьмаў абласной газеты “Віцебскі
рабочы”. У 1998–2000 гадах – тэхсакратар абласнога аддзялення
СБП, рэдактар навуковага часопіса Віцебскага дзяржуніверсітэта,
кіраваў літаратурнай школай пры універсітэце.
Член Саюза
пісьменнікаў з 1979 года, член Саюза журналістаў з 1975 года. У
2007 годзе прысуджана званне Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў
Беларусі. Узнагароджаны медалямі "За доблестный труд", "Ветеран
труда", знакам "50 лет ВЛКСМ". Адзначаны прэміяй МУС Беларусі
(1989)
і рознымі іншымі прэміямі і граматамі.
Друкуецца з
1958 года. Аўтар зборнікаў вершаў “Крыгалом” (1973), “Жытнёвае
поле” (1977), паэмы “Свята пумы”, аповесці “Каляровыя
фотакарткі”, даследаванняў аб жыцці і творчасці В. Цяпінскага,
“Крык у ціхай затоцы” (1997), кнігі “Пушкин – древо рода – Белая
Русь” (2001), дзе змешчаны паэмы, вершы, “Званочак і цюльпан”
(2004), “Россыпь изречений, афоризмов, сочиненных мною в
1955-2005 годах” (2006), “Тайна иволги” (2007), "Сны и дороги"
(2008), "Успаміны пра майго асла" (2008).
Жыве ў
Віцебску.
Літаратура
1. Беляжэнка Барыс //
Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск,
2001. – С. 21–23.
2. Беляжэнка (Беліжэнка) Барыс
// Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. /
рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1992. – Т. 1. – С.
274–275.
3. Гусачэнка, Т. Галоўнае ў
жыцці – творчасць / Т. Гусачэнка // Народнае слова. – 2007. – 5
чэрв.
4. Дронь, О. Земной космос
Бориса Бележенко / О. Дронь // Витебский проспект. – 2004. – 26
февр.
|