галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ГАРАДОЦКІ РАЁН  >  вядомыя ўраджэнцы краю > пісьменнікі, пэты, літаратары >  

 

Аршанскі Бэр - празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст.

Нарадзіўся 30.11.1883 г. у Гарадку. З 1902 г. жыў у  Рызе. У 1908 г. пераехаў у Вільню. У гады, калі Заходняя Беларусь і Вільня апынуліся пад польскай уладай, працаваў у падполлі. У пачатку 1920-ых гадоў пераехаў у Мінск. Некаторы час загадваў яўрэйскай секцыяй Інбелькульта. Потым, магчыма, працаваў у АН БССР. У 1930-ыя гады пабываў на Калыме.

Літаратурную працу пачаў у Вільні, дзе выдаў некалькі п’ес, у тым ліку драму “Пачатак  усходу” пра рэвалюцыйныя падзеі 1905-1906 г.г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне. Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра. П’еса  Б. Аршанскага “Кроў” ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.

Памёр 15.11.1945 г.

Пісаў на яўрэйскай, беларускай і рускай мовах.

 

ТВОРЫ

1. Аршанскі, Б. Арцём / Б. Аршанскі. - М., 1932. – [?] с.

2. Аршанскі, Б. Вечны сон : п’еса / Б. Аршанскі. – Вільна, 1909. – [?] с.

3. Оршанский, Б. В мундштуке папиросном : рассказ / Б. Оршанский // Звязда. – 1925. – 19 ліп.

 

АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

1. Аршанскі Бэр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мн., 1992. – Т. 1. – С. 106-107.


2. Аршанскі Бэр // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 281-282.

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net