|
Раслінны і
жывёльны свет
>
Прыродная
расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай
геабатанічнай акругі.
Агульная
плошча лугоў 22 тыс. га. Сухадолы займаюць 37,9%,
нізінныя 46,9%, заліўныя 15,2%.
Пад лясамі
знаходзіцца 30,2% тэрыторыі раёна. Найбольшыя масівы ў
заходняй і паўднёва-заходняй частцы. Пераважаюць лясы
хваёвыя, яловыя, бярозавыя; трапляюцца асінавыя,
чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, ліпавыя, дубровы.
На тэрыторыі
раёна ёсць верхавыя, мохавыя і нізінныя балоты, якія
займаюць 2,1% плошчы. На іх растуць асака, багульнік,
мох. Найбольшыя балотныя масівы: Усвіж-Бук, Слаўнае.
Жывёльны
свет разнастайны: зайцы, лісы, вавёркі, барсукі, дзікі,
лосі, казулі, ваўкі, куніцы, чаплі, буслы, кнігаўкі,
цецерукі, камышніцы.

ЛІтаратура
1. Зубры мяняюць месца прапіскі // Герой працы (Шуміліна). –
1997. – 18 кастр.
Пра перасяленне зуброў з Белавежскай пушчы ў Талачынскі лясны
масіў.
2.
Королев, М. Спасли своего Гошу / М. Королев //
Наша Талачыншчына. – 2006. – 30 снеж.
О
лебеде, поселившимся на Друти.
3. Талачынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т.
/ рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 5. –
С. 74
–
75.
4.
Телятко, Е. Я знаю - саду цвесть ! / Е. Телятко //
Віцебскі
рабочы. – 2006. – 6 ліп.
|