|
ДРУК
>
Першы нумар раённай
газеты выйшаў 15 сакавіка 1931 года пад назвай “Калгаснік
Талачыншчыны”. З чэрвеня 1938 г. раёнка выходзіла пад назвай
“Чырвоны хлебароб”. Пад гэтым лагатыпам газета друкавалася і ў
падполлі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, і ў пасляваенныя
гады. Са студзеня 1960 па красавік 1962 года газета выдавалася
пад назвай “Ленінец”. Затым амаль сорак год на яе лагатыпе
стаялі словы - “Сцяг Ільіча”, а з сакавіка 2001 года з улікам
прапаноў чытачоў газета стала называцца “Наша Талачыншчына”.
У свой час у
калектыве газеты працавалі такія вядомыя ў рэспубліцы
журналісты, як Н. Пашкевіч, А. Пахамовіч, У. Скапа, Г. Каралёў,
Э. Дамарацкі і многія іншыя.
Зараз “Наша
Талачыншчына” працягвае лепшыя традыцыі, знаходзіцца ў творчым
пошуку, заўсёды жаданая для сваіх падпісчыкаў.
Тыраж – больш за
5000 экз.
Адрас рэдакцыі:
211070, г. Талачын, вул. Энгельса, 18.
ЛІТАРАТУРА
1.
Арлоўскі, А. Не хлебам адзіным / А. Арлоўскі // Наша
Талачыншчына. – 2006. – 18 лют.
2.
Казаков, С. Листая страницы… / С. Казаков // Наша
Талачыншчына. – 2006. – 6 мая.
3.
Матиевский, Н. Районка отметила юбилей / Н. Матиевский //
Наша Талачыншчына. – 2006. – 29 сак.
4.
Рублеўскі, С. Сцяг Талачыншчыны / С. Рублеўскі // Наша
Талачыншчына. – 2006. – 15 сак.
5.
Телятко, Е. Емкое слово заглавное / Е. Телятко // Віцебскі
рабочы. – 2007. – 24 сак.
6.
Тры па дваццаць пяць // Віцебскі рабочы. – 2006. – 14
сак.
|