ВАЙТОВІЧ Ніна Трафімаўна,
нарадзілася 10.07.1913 г. у г. Дрыса (г. Верхнядзвінск) у
сям'і настаўніка. Беларускі мовазнаўца. Доктар філалагічных
навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Скончыла
Мінскі педагагічны інстытут (1937), дзе ў 1948–1956 гг.
загадвала кафедрай беларускай мовы. З 1956 г. – у Інстытуце
мовазнаўства НАН Беларусі. Займалася дыялекталогіяй і
гісторыяй беларускай мовы. Аўтар падручніка для 6-га класа
«Родная
літаратура» (1–16 выд., 1945–1960), сааўтар прац
«Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па
беларускай дыялекталогіі» (1964) і іншых. Памерла 4.03.1976.
Літаратура
1. Вайтовіч Ніна Трафімаўна // Беларуская
Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П.У. Броўка
[і
інш.].
– Мн., 1970. – Т. 2. – С. 560.
2. Добач, С.Г. Ніна Трафімаўна Вайтовіч /
С.Г. Добач // Беларуская лінгвістыка : зборнік
артыкулаў / рэдкал.: М.Р. Суднік (адказ. рэд.) [ і
інш.]. – Мн., 1972. – Вып. 3. – С. 70–71.
3. Міхайлаў, П. Свой след у навуцы / П. Міхайлаў //
Роднае слова. – 2003. – № 7. – С. 44.