галоўная  >  прыдзвінскі край  >  Браслаўскі РАЁН  >  вядомыя ўраджэнцы краю выдатныя і знакамітыя людзі >

 

ЛІЛІНА  Злата Іонаўна – прафесійная рэвалюцыянерка, дзеяч міжнароднага жаночага руху, педагог. Нарадзілася ў 1882 г. у Друі ў яўрэйскай сям’і. Яе дзіцячыя гады прайшлі ў Друі. Першапачатковую адукацыю атрымала ў Рызе ў гімназіі. З 1900 г. пачала займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю, працавала настаўніцай, была слухачкай медыцынскіх курсаў у Швейцарыі, знаходзілася на партыйнай рабоце. Ліліна З.І. займалася праблемамі міжнароднага жаночага руху, уваходзіла ў рэдкалегію часопіса “Работніца”. Пасля рэвалюцыі 1917 г. З. Ліліна набывае шырокую вядомасць як арганізатар педагагічнай работы. Яна прапанавала новыя канцэпцыі савецкай школы, выдала шэраг навуковых прац, у тым ліку і мастацкія творы для дзяцей. Памерла ў 1929 г.

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ліліна Злата Іонаўна // Браслаўская звязда. – 2006. – 25 лют.

2. Ліліна Злата Іонаўна // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К.В. Велічковіч [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 595.


 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net