КАРНАВУХАЎ Марка Лукіч
нарадзіўся 03.11.1900
г. у в. Гор’е Дрысенскага павета. З сялян. Генерал-маёр
тэхнічных войск (1949г). Скончыў Ваенна-транспартную
акадэмію (1937). У Чырвонай Арміі з 1919 г. У ліпені 1919
–
чэрвені 1920 на Заходнім фронце – памочнік начальніка,
начальнік чыгуначнай станцыі. З 1937
г. – начальнік факультэта акадэміі. У Айчынную вайну на
Паўднёва-Заходнім, 2-м і 3-м Прыбалтыйскім франтах –
камандзір чыгуначнай брыгады. З 1948
г. камандзір злучэння. З 21.07.1955
г. у адстаўцы.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі
ордэнамі, медалямі.
Літаратура
1.Карнавухаў
Марка Лукіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12
т. / рэдкал.: П.У. Броўка [і інш.]. – Мн., 1972. – Т. 5. –
С. 447.