
Каваленка Мікалай Рыгоравіч
нарадзіўся 25.03.1934 г. у в. Чарсцвяды. Закончыў Полацкае
педагагічнае вучылішча (1954), Полацкі педагагічны інстытут
(1959). У 1959–1962 гг. працаваў настаўнікам у Кубліцкай
сярэдняй школе Ушацкага раёна, завучам і настаўнікам
Княжыцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна. У 1962–1986 гг.
выкладчык беларускай мовы Віцебскага педінстытута імя С.М.
Кірава. Кандыдат філалагічных навук (1969). У 1969–1970 гг.
навуковы супрацоўнік Інстытута педагогікі Міністэрства
асветы БССР. У 1970–1972 гг. навуковы рэдактар
літаратурна-кантрольнай рэдакцыі выдавецтва «Беларуская
Савецкая Энцыклапедыя». 3 1972 г. старшы выкладчык кафедры
стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта
журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар
шматлікіх навукова-метадычных прац, адна з іх
«Інфармацыйна-даведачны дапаможнік у беларускай мове».
Памёр 05.08.2002 г.
Літаратура
1. Каваленка Мікалай Рыгоравіч // Памяць :
гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал.
Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 551.