Гарбачоў Уладзімір Васілевіч
нарадзіўся
20.01.26 года ў горадзе Талачыне. Бацька працаваў у міліцыі,
маці – настаўніцай. Скончыў васьмігодку ў
Мінску.
Мары–надзеі на будучае
перарвала вайна. Ён стаў партызанам. За баявыя заслугі
ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны
II
ступені і медалём
II
ступені “Партызану Вялікай Айчыннай вайны”. Скончыў Віцебскі
медыцынскі інстытут. Працаваў у Полацку, 4 гады ў Талачыне:
галоўны ўрач раённай санэпідэмстанцыі,
загадчык раённага аддзела аховы здароўя, галоўны ўрач раённай
бальніцы. З 1958 г. працуе ў Мінску. З 1970 г. быў загадчыкам кафедры тэрапіі ў Беларускім інстытуце
ўдасканалення ўрачоў, адначасова прарэктарам па навуковай
рабоце. Асноўнае месца ў навуковай дзейнасці У. Гарбачова
займаюць працы па даследаванні патагенозу, лячэнні
каранарнага атэрасклерозу. З’яўляецца аўтарам 300 друкаваных
навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій. Доктар
медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі
Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1.
Владимир Васильевич Горбачёв // Здравоохранение. – 2001.
- №2. – С. 60–61.
2.
Горбачёв Владимир Васильевич // Здравоохранение. – 1996.
- №1. – С. 75.
3.
Ломсадзе, Л. Священное ремесло / Л. Ломсадзе //
Беларуская думка = Белорусская мысль. – 2006. – №11. – С.
174–183.
4. Уладзімір Васілевіч Гарбачоў // Памяць :
гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна /
рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С. 641–
642.
5.
Шнейдер, А. Верен клятве Гиппократа / А. Шнейдер // Наша
Талачыншчына. – 2006. – 11 студз.