| |
Бондарава
Ефрасіння Леанідаўна
нарадзілася 25.11.1922 г. у в. Гапонава Лёзненскага раёна,
беларускі кіназнавец, кінакрытык. Заслужаны дзеяч навукі
Беларусі (1982). Доктар філалагічных навук (1977), прафесар
(1982). Скончыла БДУ (1949). Працавала ў друку і радыё
(1943–1947). Рэдактар-кансультант Міністэрства кінематаграфіі
БССР (1948–1950). Галоўны рэдактар па вытворчасці фільмаў
Міністэрства культуры БССР (1951–1961), адначасова з 1953 г.
выкладчык БДУ. Даследуе праблемы беларускага кінамастацтва і
публіцыстыкі, выступае як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу
дакументальных фільмаў, спецыяльных выпускаў кінахронікі,
творчых партрэтаў дзеячаў кіно. Даследаванні вызначаюцца
грунтоўнасцю аналізу, публіцыстычнасцю формы. Аўтар твораў
“Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін” (1960), “Нарыс на экране”
(1969, разам з Л. Шылавай), “У кадры і за кадрам” (1973), “Час,
экран, крытыка” (1975) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1.
Бондарава Ефрасіння Леанідаўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка
Лёзненскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1992.
– С. 575–576.
2.
Падаляк, Т. Школа прафесара Бондаравай / Т. Падаляк //
Звязда. – 2007. – 24 лістап.
3. Рудабельская, В. Яны
вучыліся ў нашай школе / В. Рудабельская // Сцяг Перамогі
(Лёзна). – 2005. – 26 лістап. |