галоўная  >  прыдзвінскі край  >  верхнядзвінскі раён  >  вядомыя ўраджэнцы краю  >   

 

выдатныя людзі ў розных галінах дзейнасці >

БАГДАНОВІЧ Анатоль Васілевіч (28.08.1888 – 02.08.1969), беларускі і рускі мовазнаўца, педагог. Навучаўся ў Віцебскай духоўнай семінарыі, а ў 1913 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. З 1925 г. пачаў выступаць па пытаннях беларускага мовазнаўства. З лютага 1926 г. – дацэнт кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Паралельна ў Інстытуце беларускай культуры сакратар Камісіі правапісу і Камісіі беларускай літаратурнай мовы. У 1926 г. выйшла брашура «Увагі да праекту па рэформе правапісу». У 1927 г. – падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі «Беларуская мова». Прымаў дзейсны ўдзел у распрацоўцы праектаў беларускага правапісу 1930 і 1933 гг.

Падчас працы ў Краснадарскім краі ў сааўтарстве з іншымі педагогамі выдаў падручнік рускай мовы для адыгейскіх школ. Апошнія гады працаваў у Херсонскім педінстытуце.

Рукапісы некаторых прац канца 20-х – пачатку 30-х гг., прысвечаныя мове беларускага народа, не маглі ў той час трапіць у друк і захоўваюцца ў бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

 

Літаратура


1.  Багдановіч Анатоль Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. / рэдкал.: П.У. Броўка [і інш.]. – Мн., 1970. – Т. 2. – С. 59.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2009

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net