Барышнікаў Анатоль
Юр’евіч
нарадзіўся 21.09.1944 г. у г. п. Ушачы. Заслужаны дзеяч навукі
Расіі (1994). Акадэмік Медыка-тэхнічнай акадэміі Расіі
(1997), акадэмік Біятэхнічнай акадэміі Расіі (1993),
правадзейны член Нью-Йоркскай акадэміі навук (1995), доктар
медыцынскіх навук (1985), прафесар (1991). Закончыў Віцебскі
медыцынскі інстытут (1968), аспірантуру пры Маскоўскім
інстытуце эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі Акадэміі
медыцынскіх навук СССР. У 1969–1971 гг. служыў у Савецкай
Арміі.
Працоўная дзейнасць А.Ю. Барышнікава звязана з Анкалагічным
навуковым цэнтрам Акадэміі медыцынскіх навук СССР (цяпер
Расійскі анкалагічны навуковы цэнтр імя М.М. Блахіна
Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.). У 1974–1998 гг. –
малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік,
кіраўнік лабараторыі, з 1998 г. намеснік генеральнага
дырэктара навукова-даследчага інстытута. А.Ю. Барышнікаў
узначальвае Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай
дыягностыкі і тэрапіі пухлін Расійскай акадэміі медыцынскіх
навук.
Аўтар звыш 350 апублікаваных навуковых прац, 15
вынаходніцтваў. Буйны вучоны ў галіне біятэхналогіі
імуналогіі пухлін, адзін з заснавальнікаў імунадыягностыкі
гемабластозаў. Стварыў наборы монакланальных антыцел для
дыягностыкі гемабластозаў і ацэнкі імуналагічнага статуса
чалавека.
Падрыхтаваў 25 кандыдатаў і 3 дактароў медыцынскіх навук. На
працягу многіх гадоў член аб’яднанага вучонага савета
Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра Расійскай
акадэміі медыцынскіх навук, старшыня вучонага савета НДІ
эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін, член
рэдкалегіі часопісаў “Гематология и трансфузиология” і
“Вестник РАНЦ РАМН”.
ЛІТАРАТУРА
1. Барышнікаў Анатолій Юр’евіч // Памяць :
гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал.
Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 528.