|
Абрамава
Лідзія
Паўлаўна,
народная артыстка Расіі, нарадзілася 10.03.1946 г. у г. Паставы.
Тут яна пражыла два гады, бо сям'я пераехала ў Расію. Скончыла
сямігодку, Казанскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, затым была
вучоба ў музычным вучылішчы, у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце
імя Гнесіных.
3 1970 г.
Л.П. Абрамава жыве ў Маскве, старшыня міжнароднага студэнцкага
конкурсу вакалістаў "Веllа
vосе"
("Прыгожы голас"), старшыня журы конкурсу "Дэльфійская гульня",
лаўрэат шматлікіх міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў,
прэзідэнт рэгіянальнага грамадскага фонду "Аvе
Маriа",
прафесар дзвюх вышэйшых навучальных устаноў: Маскоўскага
дзяржаўнага інстытута імя А. Шнітке і Акадэміі харавога
мастацтва.
Удзельнічала
ва ўрачыстасцях з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Паставах.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамова, Л.П. Как упоительны
такие вечера / Л.П. Абрамова ; беседовал Г. Пищ
//
Пастаўскi край. – 2007. – 3 лістап. – С. 3.
2. Захарэвіч, Н. Народная
артыстка Расіі / Н. Захарэвіч // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 18 чэрв. – С. 4.
3. Пішч, Г. "Паставы – казка, у
якой так утульна і камфортна" / Г. Пішч // Пастаўскi край. –
2006. – 1 лістап. – С. 3.
|