ПШОННЫ СЯРГЕЙ
ФАМІЧ
нарадзіўся 5 верасня 1922 г. у в. Кушняроўка Чашніцкага
раёна. З сялян. Да вайны працаваў токарам на Ленінградскім
заводзе “Электрасталь”. У чэрвені 1941 г. пайшоў на абарону
Ленінграда. Пад горадам на Няве прыняў першы бой. Неўзабаве
быў паранены. Лячыўся ў шпіталі. Скончыў афіцэрскія курсы,
пасля чаго яго прызначылі камандзірам мінамётнага ўзвода.
За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце,
барацьбу з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым
адвагу і геройства 24 сакавіка 1945 г. С.Ф. Пшоннаму
прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
1. Пшонны Сяргей Фаміч // Беларуская энцыклапедыя : у
18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2001. – Т. 13.
– С. 149.
2. Пшонны Сяргей Фаміч // Беларусь у Вялікай Айчыннай
вайне 1941-1945 : энцыклапедыя / рэдкал. І.П. Шамякін і
інш. - Мн., 1990. – С. 375.
3. Пшонны Сяргей Фаміч // Памяць:
гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал.
М.Ц. Дробыш [і інш.]. – Мн., 1997. - С. 431.
4. Румін, В. Адказнае заданне / В. Румін // Віцебскі
рабочы. – 1983. – 23 лют.
5. Пшенный Сергей Фомич
// Навечно в сердце народном. – 2-е изд. доп. и перераб. /
гл. ред. П.У. Бровка. – Мн., 1977. – С. 377.