
МАКіёНАК Іван Андрэевіч
нарадзіўся 15.07.1914 г. у в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага
раёна.
З 1936 г. у Чырвонай Арміі. З 1941
г. на Чарнаморскім флоце. Удзельнік абароны
Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Наварасійска, Бярдзянска.
За выдатнае выкананне баявых заданняў пры вызваленні
Марыупаля ў верасні 1943 г. быў
узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».
Старшыня 2 стацці Макіёнак у ноч на 26.03.1944 г. у ліку
дэсантнага атраду пад камандаваннем ст. лейтэнанта К.Ф.
Альшанскага быў высаджаны ў тыл ворага ў порт г. Нікалаеў.
Два дні да падыходу нашых войскаў атрад вёў бой, адбіў 18
атак ворага. І.А.Макіёнак загінуў у гэтым баі 28.03.1944 г.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Званне Героя Савецкага Саюза
прысвоена 20.04.1945 г. пасмяротна.
Пахаваны ў брацкай
магіле ў Нікалаеве. Яго імя носіць адна з вуліц г.
Нікалаева.
Літаратура
1.
Аддзельны, П. Адзін з 67 / П. Аддзельны //
Віцебскі рабочы. – 1973. – 10 лют. – С. 3.
2. Мікалаеў,
Д. Прыклад мужнасці / Д. Мікалаеў // Дзвінская праўда
(Верхнядзвінск). – 2005. – 1 ліп. – С. 3.
3. Шабалін,
Н. Дэсант у бессмяротнасць / Н. Шабалін // Дзвінская
праўда (Верхнядзвінск). – 1975. – 31 ліп. – С. 2.