
ЛАЎРЫНОВІЧ Эдуард Віктаравіч
нарадзіўся 27.10.1909 г. у в. Кулакова Верхнядзвінскага
раёна. Удзельнік партызанскага руху ў Гомельскай вобласці.
Член КПСС з 1932 г. З 1933 г. на партыйнай рабоце ў
Краснадарскім краі. З 1938 г. старшыня калгасаў у
Буда-Кашалёўскім раёне.
Са жніўня 1941 г. у тыле ворага: камандзір дыверсійнай
групы, узвода атрада імя Калініна партызанскай брыгады 1-й
Гомельскай. Герой Савецкага Саюза (1944).
У 1943–1971 гг. на савецкай і адміністрацыйнай рабоце. Аўтар
кнігі «Вогненныя рэйкі».
Памёр 12.03.1982 г.
Літаратура
1. Бейдарава,
А. Салдат партыі / А. Бейдарава // Дзвінская праўда
(Верхнядзвінск). – 1985. – 9 крас. – С. 2.
2. Зубрыцкі,
Э. Гром над вогненнымі рэйкамі / Э. Зубрыцкі //
Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1980. – 21 жн. – С. 3.
3.
Лавринович, Э.
В. Огненные рельсы / Э.В. Лавринович // Неман. –
1967. – № 5. – С. 157–181.