галоўная  >  прыдзвінскі край  >  лепельскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю >  героі савецкага саюза > 

 

 

Квіцінскі Вячаслаў Антонавіч нарадзіўся 25.11.1920 г. у в. Антавільна Лепельскага раёна. Закончыў Кіеўскі дзяржаўны універсітэт. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. З 1941 г. на Паўднёва-Заходнім фронце. З кастрычніка  1941 г. член Наваград-Валынскай падпольнай арганізацыі затым кулямётчык, кіраўнік дыверсійнай групы 1-га Валынскага партызанскага атрада, камандзір дыверсійнага атрада, які дзейнічаў на Украіне і Беларусі, у Польшчы, Чэхаславакіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 2 мая 1945 г.

Памёр 30.11.1995 г.

 

 

 

Літаратура  

1. Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В.Я. Ланікіна [і інш]. – Мн., 1999. – С. 375–377.


2. Салаўеў, М. Першыя крокі / М. Салаўеў // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1985. – 23 крас. – С. 3.

3. Федасеенка, М.А. Славуты камбрыг / М.А. Федасеенка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1981. - № 4. – С. 19–21.

 

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net