Герб г. Гарадок

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ГАРАДОЦКІ РАЁН  >  прырода >

 

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф >

 

Гарадоцкі  раён размешчаны на паўночным усходзе  Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Каля 88% паверхні знаходзіцца  ў межах Гарадоцкага  ўзвышша, рэльеф  мясцовасці  ўзгорысты, са  шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёна - Полацкая і  Суражская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй.

58% тэрыторыі раёна знаходзіцца на вышыні 170-180 метраў над узроўнем мора, 32 % - на вышыні 200 метраў і больш. Найвышэйшы пункт - ля вёскі Загараны Бычыхінскага сельсавета (259 м над узроўнем мора). Ніжэйшая адзнака (140 метраў) – урэз ракі Обаль на захадзе.

Тэрыторыя нашага раёна адчула на сабе ўплыў такіх катастрафічных прыродных з’яў, як насоўванне ледавікоў са Скандынаўскага паўвострава. Сляды  ледавіка пятага  абледзянення (95 - 100 тысяч год таму) амаль паўсюдна назіраюцца ў нашым краі. У выніку  гэтага абледзянення складалася прыроднае асяроддзе нашых мясцін (жывёльны і раслінны свет, рэльеф).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны.

Вядомы 282 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 83 млн. т. Найбольшае з іх — Чырвоны Мох — знаходзіцца на ўсходзе раёна, у вадазборы рэк Аўсянка і Ловаць. Плошча 2,7 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 1,8 тыс. га. Сярэдняя глыбіня торфу 2,55 м, запасы яго 7,9 млн. т. Балота часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. 282 балоты адносяцца да Гарадоцка-Чашніцкага тарфянога раёна, іх агульная плошча 28,3 тыс. га. Яны падзяляюцца на нізінныя — 19,5 га, вярховыя — 6,4 га, пераходныя — 2,4 тыс. га.

У радовішчы глін, размешчаным за 0,2 м ад вёскі Бязносенкі, разведаныя запасы складаюць 860 тыс. м3. Гліны карычневыя, цёмна-карычневыя, легкаплаўкія, магутнасць карыснай плошчы ад 1 да 10 м. Яны могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці.

Радовішча глін Высекі знаходзіцца за 4,5 км на поўдзень ад в. Езярышча. Разведаныя запасы — 132 тыс. м3.. Магутнасць тоўшчы ў сярэдзіне — 2,1 м.

Радовішчы глін і суглінкаў «Новае жыццё» знаходзяцца ва ўрочышчы Разыграй за 3 км на ўсход ад Гарадка. Разведаныя запасы — 755 тыс. м3. Гліны чырвона-карычневыя, шчыльныя, тлустыя, пластычныя. Магутнасць карыснай тоўшчы — 0,3 — 3,6 м, распрацоўвалася доўгі час Гарадоцкім цагельным заводам і інш.

 

найбольш буйныЯ радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 72,9 млн.  м3

Вышадскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — за 2 км на поўдзень ад в. Вышадкі. Перспектыўныя запасы 4,3 млн. м3. Пяскі і жвір прыдатныя для вытворчасці бетону і ў дарожным будаўніцтве.

Загузскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяску — за 4 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха. Разведаныя запасы — 33,8 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы дасягае месцамі 19,8 метра. Жвір і пясок для дарожнага будаўніцтва, вытворчасці бетону і сілікатнай цэглы.

Каменскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Каменка. Перспектыўныя запасы — 632 тыс. м3.

Лахскае радовішча пяскоў знаходзіцца за 1 км на ўсход ад в. Лахі. Разведаныя запасы — 224 тыс. м3, перспектыўныя — 177 тыс. м3. Магутнасць карыснай плошчы 3,5 — 7,8 м.

Прывадзіна — радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — знаходзіцца ля вёскі Бабінавічы. Разведаныя запасы — 12,7 млн. м3. Пясчана-жвіровая сумесь і пяскі прыдатныя для будаўнічых работ, вытворчасці бетону і дарожнага будаўніцтва.

Слабадское радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — за 0,5 км на поўнач ад в. Слабада Віраўлянскага сельсавета, паклад у выглядзе 3 лінз. Разведаныя запасы — 2,82 млн. м3. Парода шэрая (пясчана-жвіровая) з праслоямі дробназярністых пяскоў. Магутнасць карыснай тоўшчы — 0,5—10,2 м. Жвір і пясок прыдатныя для вырабу бетону, тынковачных і муровачных раствораў, у дарожным будаўніцтве.

 

Радовішчы сапрапелю

Белазерскае радовішча сапрапелю — на Белым возеры, запасы 7,8 млн. м3. Сапрапель высцілае амаль усю плошчу азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць пакладу 3,4 — 7,5 м. Сапрапель прыдатны на лекі, угнаенне, для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Радовішча знаходзіцца ў басейне ракі Обаль.

Вялікагараднянскае радовішча сапрапелю — у возеры Вялікае Гародна, запасы — 0,2 млн.  м3.

Вымнянскае радовішча  — сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы яго 12,9 млн.  м3, высцілае 74% азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць пакладу — ад 2,4 м да 5,5 м.

Лосвідскае радовішча сапрапелю знаходзіцца ў возеры Лосвіда. Запасы яго складаюць 12,9 млн. м3. Сярэдняя магутнасць пакладу — ад 1,8 м да 6,5 м. Езярышчанскае радовішча сапрапелю — у возеры Езярышча. Запасы — 42,3 млн. м3, найбольшая магутнасць тоўшчы 6,3 м. Высцілае 80% азёрнай чашы.

Малагараднянскае радовішча сапрапелю — у возеры Малое Гародна. Запасы — 304 тыс. м3. Сярэдняя магутнасць пакладу — 4,2 м, найбольшая — 8,3 м. Сапрапель можа выкарыстоўвацца як лекавыя гразі.

 

Кабішаўскае радовішча даламіту носіць сваю назву ад вёскі Кабішы, знаходзіцца за 3 км ад в. Сюбараўка. Папярэдне разведаныя запасы складаюць 291,5 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 12,3 — 21,2 м. Даламіт прыдатны для вытворчасці даламітавай мукі і вапнавання кіслых глеб, як мінеральны дамешак пры вырабе асфальтабетону, друзу.

 

Паблізу Гарадка маюцца запасы мінеральнай вады.

 

Літаратура

1. Гарадоцкае ўзвышша // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л.В. Казлоўская [і інш.]. – Мн., 1992. – С. 54.

2. Мешков, О. Заповедный мотив / О. Мешков // Гарадоцкі веснік. – 2007. – 20 лют. 

3. Прыродная характарыстыка // Памяць : Гарадокскі раён :  гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 23-30.

4. Физическая география Витебской области : учебное пособие / М.Ю. Бобрик [и др.]. – Витебск, 2004. – С. 35, 50 51.

 

Аршанскі раён   Бешанковіцкі раён   Браслаўскі раён   Верхнядзвінскі раён    Віцебскі раён  

ГАРАДОЦКІ раён ГЛЫБОЦКІ раён  Докшыцкі раён   Дубровенскі раён   Лепельскі раён   Лёзненскі раён  

Міёрскі раён   Пастаўскі раён   Полацкі раён   Расонскі раён   Сенненскі раён

Талачынскі раён   Ушацкі раён   ЧАШНІЦКІ раён   Шаркаўшчынскі раён   Шумілінскі раён

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ  ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА  


ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Главная | История  | Структура | Услуги | Выставки | Контакты | Подписка | ЦБС | Мультимедиа

Карта сайта | Ресурсы  | Издания | Каталог | Ссылки | Поиск по сайту | Книги в дар библиотеке | Новые поступления

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008

E-MAIL: Vrlib@lib.vitebsk.net