|
Бешанковіцкі раён
знаходзіцца ў цэнтры Віцебскай вобласці. Утвораны 17
ліпеня 1924 г. Да 26 ліпеня 1930 г. быў у складзе Віцебскай акругі. 20 лютага
1938 г. уключаны ў склад Віцебскай вобласці. Мяжуе з
Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім,
Сенненскім раёнамі.
Агульная плошча складае 1250 км2.
Насельніцтва раёна на 2005 г. складала – 21,8
тысяч чалавек, у тым ліку ў г.
п. Бешанковічы – 8,1, у сельскай мясцовасці 13,7 тыс. чалавек.
Цэнтр раёна – г.
п.
Бешанковічы
–
прыстань на левым беразе Заходняй Дзвіны.
Знаходзіцца за 51 кіламетр ад Віцебска, 210 км ад Мінска, 33
км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша–Лепель.
У адміністратыўна-тэрытарыяльным
складзе раён мае 7 сельскіх саветаў: Ульскі,
Астровенскі, Бачэйкаўскі, Бешанковіцкі, Соржацкі,
Верхнякрывінскі, Вярхоўскі, 243 сельскія населеныя
пункты. Найбольш буйныя –
Астроўна,
Бачэйкава,
Ула.
На тэрыторыі раёна праходзіць вузел аўтадарог на Віцебск,
Лепель, Мінск, Сянно, Чашнікі, Улу, Шуміліна, Полацк.
Афіцыйны
сайт Бешанковіцкага райвыканкама:
http://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by.
ЛІТАРАТУРА
1.
Бешанкавіцкі раён //
Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. - Мн., 1983. – Т. 1. – С. 291–292.
2. Бешенковичский
район //
Витебская область : справочно-представительский альбом /
Витебский областной исполнительный комитет. – Витебск,
2005. – С. 136–139.
3. Бешенковичский
район / отв. за вып. Г.М. Шведов, А.В. Ючкович. –
Витебск, 2005. – 32 с.
4. Бешенковичский
район / Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. /
редкол. Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 2. – С.
383–384.
5. Бешенковичский район //
Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков
[и др.] ;
под
общ. ред. И.И. Пирожника. – Мн., 2007. – С. 46.
6.
Крачкоўскі, А.В. Край наш Наддзвінскі / А.В.
Крачкоўскі. – Мн., 1990. – 80 с. : іл. – (Па родным
краі).
7. Крачкоўскі,
А.В. Светлы Бешанковіцкі куток / А.В. Крачкоўскі.-
Віцебск, 2001.
– 152 с.
8. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка
Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. –
Мн., 1991. – 423 с.
|